Lublin 11.12.2026, g. 18:00
od 35.00 pln
Festiwal Bliski Wschód +1
Tworzymy nowe wzory naszego życia. Różne historie, niczym nici, splatają się, tworząc złożony, ale harmonijny wzór, w którym każdy węzeł jest częścią doświadczenia, bólu, straty i nadziei. Szukamy swojej drogi, nowych możliwości, walczymy, czasem popadamy w melancholię. Kiedy indziej los otacza nas ciepłem, wypełnia radością i poczuciem wewnętrznego spokoju. Sploty emocji, pragnień i doświadczeń jak cegły tworzy nasz nowy dom, który bywa ciemną fortecą, ale też miejscem piękna i spokoju. Performans „SPLOTY” to połączenie różnych historii emigrantów, z których każda opowiada o osobistej drodze do nowego życia, walce z własnymi lękami, o pierwszych, niepewnych krokach do stworzenia nowego domu. W pokazie zostaną wykorzystanie fragmenty opowiadań z książki „Proszę się nie denerwować, pani Oksanko! Ukraińców 1 i 101 dzień w Polsce” pod redakcją Ryszarda Kupidury.
BY
СПЛЯЦЕННІ / Barak Kultury, Познань
Мы ствараем новыя ўзоры свайго жыцця. Розныя гісторыі, нібы ніткі, пераплятаюцца паміж сабой, утвараючы складаны, але гарманічны ўзор, у якім кожны вузел — частка досведу, болю, страты і надзеі.
Мы шукаем уласны шлях, новыя магчымасці, змагаемся, часам паддаёмся меланхоліі. А часам лёс ахінае нас цяплом, напаўняе радасцю і пачуццём унутранага спакою. Спляценні эмоцый, жаданняў і перажыванняў, нібы цагліны, складаюць наш новы дом. Ён можа быць змрочнай крэпасцю, але можа стаць і месцам прыгажосці ды спакою.
Перформанс "СПЛЯЦЕННІ" аб'ядноўвае розныя гісторыі эмігрантаў. Кожная з іх распавядае пра асабісты шлях да новага жыцця, барацьбу з уласнымі страхамі і першыя няўпэўненыя крокі да стварэння новага дома.
Падчас паказу будуць выкарыстаныя фрагменты апавяданняў са зборніка "Калі ласка, не хвалюйцеся, пані Аксанка! Украінцаў — першы і сто першы дзень у Польшчы" пад рэдакцыяй Рышарда Купідуры.
ВЫСТУПАЮЦЬ:
Ольга Кебас — перформерка, харэографка
Мандар Пурандэрэ — актор, музыка, паэт і перакладчык
ВІДЭАЗАПІС: Каміль Кратофіль
ГАЛАСЫ: Алена Варакса, Наталі Шапавал, Юлія Косьцючык, Людміла Ерамейчук
МОВА: PL
СУБТЫТРЫ: -

Lublin 11.12.2026, g. 19:30
od 30.00 pln
Festiwal Bliski Wschód +1
Czytanie performatywne opowiadania „Świetlana przyszłość” Larysy Rudak (UA), reż. Maria Bruni, występuje Patryk Krzak.
Koncepcja autorstwa Marii Bruni zwyciężyła w open callu na adaptacje sceniczną wybranych opowiadań z książki zatytułowanej „Proszę się nie denerwować, pani Oksanko! Ukraińców 1 i 101 dzień w Polsce”, pod redakcją Ryszarda Kupidury.
Utwór przedstawia proces adaptacji uchodźczej i migracyjnej z perspektywy dziecka, co pozwala na ukazanie trudnej rzeczywistości integracyjnej w sposób pozbawiony patosu, a zarazem głęboko poruszający. Autorka redefiniuje zakorzeniony w kulturze postradzieckiej koncept „świetlanej przyszłości”, zderzając ideologiczny mit z realnymi wyzwaniami, przed jakimi stają osoby zmuszone do budowania swojego życia na nowo w Polsce. Dzieło stanowi istotny, artystyczny głos w dyskusji nad tożsamością narodową, traumą przesiedlenia oraz relacjami polsko-ukraińskimi, wpisując się w nurt współczesnej literatury zaangażowanej społecznie.
Po czytaniu odbędzie się rozmowa z dr. Ryszardem Kupidurą, redaktorem antologii literackiej „Proszę się nie denerwować, pani Oksanko! Ukraińców 1 i 101 dzień w Polsce”, w którym znalazł się tekst Larysy Rudak.
PL
Будучыня / Barak Kultury, Познань
Перфарматыўнае чытанне апавядання "Светлая будучыня" Ларысы Рудак (UA). Рэжысёрка — Марыя Бруні, выконвае Патрык Кшак.
Канцэпцыя Марыі Бруні перамагла ў адкрытым конкурсе на сцэнічную адаптацыю выбраных апавяданняў са зборніка "Калі ласка, не хвалюйцеся, пані Аксанка! Украінцаў — першы і сто першы дзень у Польшчы" пад рэдакцыяй Рышарда Купідуры.
Твор паказвае працэс адаптацыі да жыцця ў іншай краіне і досвед эміграцыі з перспектывы дзіцяці. Гэта дазваляе паказаць складаную рэчаіснасць інтэграцыі без пафасу, але з глыбокай эмацыйнай сілай. Аўтарка пераасэнсоўвае ўкаранёнае ў постсавецкай культуры паняцце "светлай будучыні", сутыкаючы ідэалагічны міф з рэальнымі выклікамі, перад якімі паўстаюць людзі, вымушаныя будаваць сваё жыццё нанова ў Польшчы.
Твор становіцца важным мастацкім голасам у дыскусіі пра нацыянальную ідэнтычнасць, траўму перасялення і польска-ўкраінскія адносіны, упісваючыся ў плынь сучаснай літаратуры з выразнай грамадскай ангажаванасцю.
Марыя Бруні — акторка, рэжысёрка, сцэнарыстка і драматург. Скончыла Кіеўскі нацыянальны універсітэт тэатра, кіно і тэлебачання (магістратура па акторскім майстэрстве, 2009), а таксама Украінскі інстытут тэлебачання, радыё і прэсы (тэлевізійная рэжысура, 2018). З 2022 года супрацоўнічае з Новым тэатрам у Познані, дзе ўдзельнічае ў спектаклях "Аліса ў Краіне цудаў. Remix" і "Войцэк". Таксама супрацоўнічае з агенцтвам Neidig у Берліне і тэлеканалам ZDF (сцэнарыстка серыяла "Himmel und Erde").
Пасля чытання адбудзецца размова з Рышардам Купідурам, рэдактарам літаратурнай анталогіі "Калі ласка, не хвалюйцеся, пані Аксанка! Украінцаў — першы і сто першы дзень у Польшчы", у якой надрукаваны твор Ларысы Рудак.